Samstag, 30. März 2013

Easter Eggs

Е-ей! Заўтра будзе каталіцкі Вялікдзень. Куды не паглядзішь, трапіш на зайчыкаў, яйкі і куранятак. Чамусьці ў Эўропе засталіся папулярнымі паганскія сімвалы, можа стацца, што Саус Парк мае рацыю ў сваем тлумачэнні зайцоў на Вялікдзень. Праўда - яна як вядома недзе побач.
Некалькі тыдняў таму я набыла шаблоны серыі "Вясновы час" ад Nailways (галандскі онлайн-шоп). Зараз самы час карыстацца імі!

Yeah, Easter! But the catholic one. There are bunnies and eggs and chickens everywhere...
For some time I got the Spring Time set of stamping plates by Nailways. Today it was a perfect day to use it.

Я зноў ухапілася за лак з "гелевым выглядам" ад p2. Гэтак ён яшчэ зробіцца маім улюбёным лакам... Цёмна-сіні колер добра спалучаецца з залатым (Catrice Goldfinger), які я ўзяла для акцента на безыменным пальцы. Я настэмпіла на сярэдні палец вялікае яйка золатам. Узор сам па сабе вельмі вялікі і не змяшчаецца цалкам на маіх пазногцях. Але большая частка такі змяшчаецца, так што можна лёгка распазнаць "размаляванае" яйка. Безыменны палец я настэмпіла другім узорам (дождж з вялікодных яек) тым жа сінім лакам.

So I resorted once again to the "gel like looking" polish by p2. It combines perfectly with gold (Catrice Goldfinger). I stamped the middle finger nail with a big patterned egg. The pattern itself is too big for my nails, but the most part of it could be still placed on so that you can recognize the EGG. And my ring finger is painted with gold, but stamped with the same blue polish.


Я не задаволена маім фотаапаратам. Тут можно ўбачыць розніцу, калі здымаць пры дзённым святле.

I am not really satisfied with my camera. :( You can see the difference in the daylight.

Keine Kommentare:

Kommentar veröffentlichen