About me

Я - жах, лятучы на крылах ночы, я -  маршчына на тваім манікюры, я... я... Я - Чорны Плашч!
Не, не, не гэтак.
Мяне завуць Таццяна, нарадзілася я ўжо даволі даўно ў Мінску, але большая частка майго жыцця прайшла ў розных краінах. Зараз жа я жыву ў Нямеччыне. Апошні год я знайшла шмат блогаў пра нэйларт, стэмпінг і іншыя забавы аматараў лака для пазногцяў і захапілася сама, ды нават вырашыла дакументаваць свае дасягненні на ніве малявання на пазногцях.

Акрамя нэйларта я цікаўлюся японскімі і карэйскімі телесерыяламі, анімэ, "Звышнатуральным", "Саус Паркам", люблю чытаць кнігі і падарожнічаць.

Я размаўляю на некалькі мовах і нават думала, што буду не некалькіх мовах складаць пасты. Але практыка паказала, што гэта занадта марудна, і таму я схіляюся да напісання па-ангельску, калі-некалі буду ўжываць беларускую мову, бо здаецца, на ёй пакуль што ніводнага лакаблога няма. 


I am miss X (incognito you know) :)
No, no.
I am Tatyana, born in Minsk (Belarus), but currently living in Germany. Last year I discovered stamping and got really addicted to nail painting and nail art. I would like to keep track of my trials and errors successes with this blog.

Beside of nailart I like Japanese and Korean TV-shows, anime, Supernatural, South Park, books, movies and travelling.

I speak some languages and originally I wanted to write in them all, but it's tiresome and not really funny to write the same thing many times. So I tend to write in English, but sometimes I would use also Belarussian, just because I didn't find any polish blog in this language before. Feel free to speak to me in Russian, English, German, Japanese and of course Belarussian.

Keine Kommentare:

Kommentar veröffentlichen