Donnerstag, 31. Januar 2013

Catrice Siberian Call Sky and Snow

Да Калядаў і Новага Году "Катрыс" (Catrice) выдала асобую тэматычную калекцыю з назвай "Siberian Call" ("Гуканне Сібіры"). Фірма cosnova, якая вырабляе прадукты "Катрыс" і "Эссэнс", знаходзіцца ў Нямеччыне. Гэтыя дзве маркі адносяцца да сэгмента таннай касметыкі, лакі "Эссэнс" каштуюць 1,55 эўра, а "Катрыс" - 2,45. Яны прапануюць вялікую колькасць колераў і шмат прылад для нэйларту. Мне ўдалося набыць толькі адзін лак за нумарам "C03 - Sky and Snow" ("неба і снег"). Ён белавата-празрысты з шымерам ружовага і блакітнага колеру.

About Christmas and New Year Catrice released a limited edition collection "Siberian Call". I bought only one thing from it - a nail lacquer "C03 - Sky and Snow". It's sheer whity with pink and blue shimmer.


Было цяжкавата злавіць сапраўдны колер. Тут некалькі спробаў: пры дзённым святле

It was hard to get the right colour on picture. Here are some trials of three coats: in daylight


пры электрычным святле

in artificial light


З-за празрыстасці нават праз тры слаі бачны пазногаць. Таму я падумала, што гэты лак будзе значна лепей выглядаць на каляровай базе. Тут я на адзін слой Салі Хансэн Інста-Драй Blazing Blue (дарэчы, куплены ў Мінску) паклала адзін слой Sky and Snow.

Since it is so sheer and the main feature is shimmer, I thought it would look more advantageous over some colour base. I painted one coat of Sally Hansen Insta-Dri Blazing Blue and then one coat of Sky and Snow.


Спачатку я дадала яшчэ адзін слой Sky and Snow, а потым настэмпіла сняжынкі з шаблона Sugar Bubbles Store special plate 02. На жаль, пасылка з Бразіліі ішла 6 тыдняў і ўсе святы скончыліся, калі я ўрэшце атрымала шаблоны. Напэўна, я не буду больш нічога замаўляць там, таму што чаканне такі доўгі час проста невыноснае.

Before stamping I added one more coat of Sky and Snow. And this snow flakes are from Sugar Bubbles Store special plate 02. Unfortunately I got this plates soo late that all the festivities were already over, the delivery from Brazil took 6 weeks, so I guess I would never order there again. This waiting was killing me.


Яшчэ я думаю, што Sky and Snow будзе нядрэнна выглядаць паверх светлага лака. Але гэта наступным разам.

Another idea I had for Sky and Snow is to use it over light base. But I'll try it next time.

Keine Kommentare:

Kommentar veröffentlichen